DiscoverРацыяЛеў Львоўскі: У Беларусі масавая інкарцэрацыя
Леў Львоўскі: У Беларусі масавая інкарцэрацыя

Леў Львоўскі: У Беларусі масавая інкарцэрацыя

Update: 2025-10-24
Share

Description

У зняволенні ў Беларусі знаходзіцца каля 33 тысячы чалавек. Сярод іх 89% мужчын і 11% жанчын. Каэфіцыент зняволення ў Беларусі 300-350 чалавек на 100 000 насельніцтва, адзін з самых высокіх у Еўропе. Таксама ў Беларусі вельмі шмат у зняволенні знаходзіцца жанчын, у краінах Еўропы іх звычайна ад 3 да 5%. Кажа Госць Рацыі – эканаміст  і акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі. Але, як зазначае эксперт, у Беларусі часта хаваюць адчувальную для насельніцтва статыстыку, таму часам даводзіцца карыстацца расейскай, бо яна падобная да беларускай.





Пра гэтыя праблемы і пра статыстыку ў пенітэнцыярнай сістэме з Львом Львоўскім размаўляе наша карэспандэнтка Таццяна Смоткіна.





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



РР: Вы сказалі, што беларускія статыстычныя дадзеныя складана шукаць. Але што вы змаглі знайсці?





Леў Львоўскі: Беларусь дае статыстыку вельмі нерэгулярна, нават тое, што ёсць – гэта нейкія злівы, асобныя каментары чыноўнікаў. І яны адбываюцца нерэгулярна і не публікуюцца як звычайная статыстыка. То бок з таго, што мы ведаем аб’ектыўна, гэта агулам колькасць зняволеных у Беларусі, каля 33 тысяч чалавек. Мы спрабуем палічыць, колькі з іх палітзняволеных, праўда тут таксама ёсць праблемы, бо відавочна, што да палітзняволеных асаблівае стаўленне, і таму не ўсе людзі жадаюць, каб іх уносілі ў спісы палітзняволеных. Калі меркаваць па дадзеных “Вясны”, то на дадзены момант у нас крыху больш за 1200 палітзняволеных, але ёсць некаторыя звесткі, што гэта лічба можа быць у тры разы вышэй і можа дасягаць 4000 чалавек.





РР: Якой лічбы вы прытрымліваецеся, якая ўсё ж, на вашую думку, правільная?





Леў Львоўскі: Мяркую, што ісціна заўжды недзе знаходзіцца пасярэдзіне, то бок дадзеныя “Вясны” – гэта мінімальнае значэнне, дакладна, што іх больш, чым вось гэта афіцыйная лічба. А 4000 – гэта як максімальная ацэнка. І вось дзесьці ў гэтым дыяпазоне ў нас будзе сапраўдная лічба.





РР: Якія праблемы турбуюць людзей у зняволенні, вось вы раней казалі, што ў Беларусі мужчыны ўвогуле паміраюць хутчэй за жанчын. Сярод палітзняволеных такія ж праблемы?





Леў Львоўскі: Так, у нас агульнабеларускія праблемы напластоўваюцца яшчэ і на праблемы турмаў. У нас у цэлым Беларусь адна з лідараў, напрыклад, па розніцы сярэдняй працягласці жыцця паміж мужчынамі і жанчынамі.  Мужчыны ў Беларусі жывуць на 10 год менш. І, зноў жа па ўскосных дадзеных,  мы арыентуемся на дадзеныя з Расеі, таму што ў Беларусі такое нават не публікуецца, але я думаю, што можна меркаваць, што расейскія дадзеныя тут актуальныя, што смяротнасць сярод мужчын у турмах прыкладна ў тры разы большая, чым сярод мужчын такога ж узросту, але якія знаходзяцца на свабодзе.





Другая рэч, агульны трэнд, але які яшчэ накладваецца на турэмны, – у нас занадта нізкая нараджальнасць. І зразумела, што  інкарцэрацыя, залішняе ўтрыманне людзей у турмах, яшчэ больш пагаршае дэмаграфічную сітуацыю. Тут складана прыкінуць, колькі дзяцей мы не далічваемся, але калі браць такую вельмі грубую ацэнку, то размова вядзецца пра тое, што ў нас магло б быць на 3-4% больш нованароджаных у год, калі б не масавая інкарцэрацыя. Тут трэба зазначыць, што яна ў Беларусі менавіта масавая. То бок ніхто не спрачаецца з тым, што некаторых людзей, канешне, трэба ізаляваць ад грамадства, яны небяспечныя – розныя забойцы, людзі, якія ўчынялі гвалтоўныя злачынствы, але ў Беларусі яўны перабор са зняволеннем.





Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post Леў Львоўскі: У Беларусі масавая інкарцэрацыя appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Леў Львоўскі: У Беларусі масавая інкарцэрацыя

Леў Львоўскі: У Беларусі масавая інкарцэрацыя

tanya